ТРА́НСПАРТНЫ КАРАБЕ́ЛЬ
апарат для дастаўкі экіпажа і грузу на арбітальную станцыю і вяртання іх на Зямлю, вывядзення касмічных апаратаў на каляземныя арбіты. Адрозніваюць Т.к. пілатуемыя («Саюз» і яго мадыфікацыі) і аўтаматычныя («Прагрэс» і яго мадыфікацыі); аднаразовыя («Саюз», «Апалон») і шматразовыя («Спейс шатл»).
Мае рухальную ўстаноўку для манеўраў у космасе, сістэмы і сродкі для збліжэння, стыкоўкі і пераходу касманаўтаў на борт арбітальнай станцыі, У шэрагу выпадкаў — абсталяванне для работы касманаўтаў у адкрытым космасе. Т.к. «Саюз ТМ(А)» выконвае таксама ролю карабля-выратавальніка для экіпажа
У.С.Ларыёнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)